Архив новостей :: ГУО "Средняя школа №2 г.Дрогичина" "Средняя школа №2 г. Дрогичина"
  • г. Дрогичин, ул Ленина д. 101, 225612
  • 8 01644 7 12 62
  • Sh-2@drogichinoosit.brest.by

Архив новостей

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Родная мова пявучая, звонкая!"

Опубликовано: 11 декабря 2023 г.

    Ярка, запамінальна, на высокім эмацыянальным уздыме прайшоў у школе тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Родная мова пявучая, звонкая!" Цікава, незвычайна былі праведзены мерапрыемствы для вучняў і настаўнікаў: акцыя "Гавары са мной па-беларуску!", "Паэтычны калейдаскоп", прысвечаны А. Куляшову, падчас якога вучні 10 класа правялі акцыю "Прадказанні ад беларускага паэта". Вучням 5-7 класаў вельмі спадабаліся квэсты -гульні "Збяры Беларусь у сваім сэрцы " і "Беларуская скарбонка", падчас якіх дзеці павысілі веды па літаратуры, лінгвістыцы, краязнаўстве. Цікавы адкрыты ўрок беларускай літаратуры з выкарыстаннем тэхналогіі "Люстэрка" прайшоў у 5 класе. Добрыя веды па мове паказалі і вучні 9-11 класаў у інтэлектуальнай гульні "Любі, ведай і шануй роднае слова!" і віктарыне "Юныя мовазнаўцы". Кемлівасць і крэатыўнасць праявілі вучні 5-7 класаў у гульнях - конкурсах "Свая гульня", "Пагуляем у роднае слова". Высокім патрыятычным пафасам былі напоўнены мерапрыемствы для вучняў 5-11 класаў - конкурс творчых работ "Натхнёны водарам Радзімы"  і конкурс чытальнікаў "Я словам слаўлю родны край!" Цудоўнымі вершамі, песнямі і танцамі была ўпрыгожана літаратурна-музычная гасцёўня "Галасы роднага краю" з удзелам паэткі Алы Іванаўны Яхімовіч, якая зачаравала вучняў сваімі вершамі на роднай беларускай мове.

Меню раздела