Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Словамі Янкі Купалы пачала сваё мерапрыемства Навумчык Таццяна Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 5 “Б” класа, якое было праведзена ў рамках інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.Мэтай стала выхаванне павагі да народнай спадчыны, пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за свой народ, развіццё творчых здольнасцей вучняў.
Рабяты паказалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны “Народныя звычаі і абрады”, спаборнічалі ў конкурсе прыказак. У выкананні хлопчыкаў і дзяўчынак прагучалі жартоўныя рэгіянальныя песні і прыпеўкі, якія суправаджаліся полькай і вальсам. З вялікай цікавасцю прысутныя слухалі цудоўныя народныя мелодыі, якія выканалі Елец Яраслаў на баяне, Ціханава Марына на флейце, Хведарэц Уладзіслаў на балалайцы. Усё мерапрыемства ўпрыгожылаТаццяна Александраўна ўласнай ігрой на баяне.
А разам з ансамблем "Крэсіва" Брэсцкай дзяржаўнай філармоніі, здзейснілі падарожжа ў старадаўнія песні "Чую продкаў сваіх карані". Са сцэны гучалі песні, якія спявалі нашы бабулі і дзядулі. У завяршэнні сваёй праграмы, пад гучныя апладысменты дзяцей, артысты выканалі песню дабра, радасці і шчасця.




