Инновационная деятельность :: ГУО "Средняя школа №2 г.Дрогичина" "Средняя школа №2 г. Дрогичина"
  • г. Дрогичин, ул Ленина д. 101, 225612
  • 8 01644 7 12 62
  • Sh-2@drogichinoosit.brest.by

Инновационная деятельность

У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2018 № 615 «Аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2018/2019 навучальным годзе» на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Драгічына» ажыццяўляецца інавацыйная дзейнасць.

Інавацыйны праект

“Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння

 і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”

Тэрміны рэалізацыі: 2018 – 2022

Мэта інавацыйнага праекта – фарміраванне і развіццё асобы вучня, гатовай “да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы” праз эвалюцыяніраванне этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

Задачы інавацыйнага праекта:

1. Распрацаваць і рэалізаваць сістэму кіравання, якая забяспечвае ўключэнне педагогаў ў працэс рэалізацыі інавацыйнага праекта шляхам авалодання этнакультурнымі тэхналогіямі, на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту.

2. Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыйнага праекта, якое садзейнічае самаадукацыі педагогаў сродкамі тэарэтычнага асэнсавання канцэптуальных асноў праекта і вызначэння кірунку індывідуальных педагагічных даследаванняў для фарміравання і развіцця інавацыйнага педагагічнага вопыту.

3. Стварыць сістэму метадычнай работы (арганізаваць метадычнае суправаджэнне), якая забяспечвае прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнай каштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адуацыі, стварае умовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і садзейнічае індывідуальнаму асобаснаму і прафесійнаму развіццю.

4. Узбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, закладваючы і развіваючы этнакультурныя традыцыі шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, праз спалучэнне культуры і педагагічных здабыткаў для фарміравання і развіцця вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

5. Арганізаваць псіхолага-педагагічнае забеспячэнне інавацыйнага праекта, якое садзенічае фарміраванню і развіццю этнакультурнай кампетэнцыі ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.

6. Стварыць спрыяльныя ўмовы для працэсу фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі інавацыйнага педагагічнага вопыту ў галіне этнапедагогікі, распрацаваць метадычныя матэрыялы па ўкараненні яго ў масавую адукацыйную практыку.

Меню раздела