Архив новостей :: ГУО "Средняя школа №2 г.Дрогичина" "Средняя школа №2 г. Дрогичина"
  • г. Дрогичин, ул Ленина д. 101, 225612
  • 8 01644 7 12 62
  • Sh-2@drogichinoosit.brest.by

Архив новостей

Міжнародны дзень роднай мовы

Опубликовано: 22 февраля 2022 г.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды для вучняў 7-8 класаў было праведзена цікавае мерапрыемства - падарожжа-віктарына "Пагавары са мной на мове, на нашай роднай..."

Натхнёна, узнёсла чыталі вучні любімыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, цудоўна прагучала песня "Гаворка беларуская".

А яшчэ на працягу падарожжа ў чароўны і прыгожы свет беларускай мовы рабяты паказалі трывалыя веды, пашырылі кругагляд, шмат даведаліся пра гісторыю мовы, славутых дзеячаў нацыянальнай культуры.

А з якой цікавасцю і захапленнем выконвалі ўдзельнікі каманд "Роднае слова" і "Летапісцы" разнастайныя конкурсныя заданні, імкнуліся да перамогі!

Як наказ усім нам - радкі з верша таленавітай паэткі Яўгеніі Янішчыц:
"Ды калі ты не бязродны сын - гавары са мной па-беларуску!"

Меню раздела