Архив новостей :: ГУО "Средняя школа №2 г.Дрогичина" "Средняя школа №2 г. Дрогичина"
  • г. Дрогичин, ул Ленина д. 101, 225612
  • 8 01644 7 12 62
  • Sh-2@drogichinoosit.brest.by

Архив новостей

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Опубликовано: 20 февраля 2020 г.

Надзвычай цікава, змястоўна, незвычайна прайшоў у школе з 10 па 15 тютага тыдзень беларускай мовы і літаратуры , які быў насычаны самымі разнастайнымі мерапрыемствамі, адкрытымі ўрокамі. Напрыклад, свае трывалыя веды па роднай мове і літаратуры вучні паказалі ў інтэлектуальнай гульні “Размаўляем па-беларуску”, літаратурным брэйн-рынгу, віктарыне “Вясёлыя лінгвісты”.

А колькі талентаў вучняў школы адкрылася на творчым конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка”!

А яшчэ самае прыемнае, што нашы вучні пішуць і свае ўласныя вершы і прозу! У конкурсе “Дэбют” асабліва вызначыліся Гладкая Наталля, Дзеранчук Ілья, Пастухова Лілія, Зіновіч Кацярына і іншыя.

Прыемна здзівілі ўсіх і выстава “Традыцыйныя нацыянальныя стравы Драгічыншчыны”, “Беларускае ручное мастацтва”!

Незвычайнымі, забаўляльнымі , тэматычнымі былі і перапынкі на працягу тыдня: “Мультперапынак па-беларуску”, караоке “І песню родную люблю я…”, выстава кніг пісьменнікаў-землякоў “Літаратурная Драгічыншчына”, конкурс малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, выступленні гуртка “Этнаграфічны тэатр”.

Усе мерапрыемствы тыдня беларускай мовы і літаратуры садзейнічалі выхаванню нацыянальная самасвядомасці вучняў, развіццю іх духоўнага патэнцыялу.

   

    

   

   

    

Меню раздела