Архив новостей :: ГУО "Средняя школа №2 г.Дрогичина" "Средняя школа №2 г. Дрогичина"
  • г. Дрогичин, ул Ленина д. 101, 225612
  • 8 01644 7 12 62
  • Sh-2@drogichinoosit.brest.by

Архив новостей

Конкурс "Нам засталася спадчына"

Опубликовано: 27 ноября 2018 г.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына,

 Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

 Словамі   Янкі Купалы пачала сваё мерапрыемства Навумчык Таццяна Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 5 “Б” класа, якое было праведзена ў рамках інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” і занятасці навучэнцаў у шосты школьны дзень. Мэтай  стала выхаванне павагі да народнай спадчыны, пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за свой народ, развіццё творчых здольнасцей вучняў.

Рабяты паказалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны “Народныя звычаі і абрады”, спаборнічалі ў конкурсе прыказак.  У выкананні хлопчыкаў і дзяўчынак прагучалі жартоўныярэгіянальныя песні і прыпеўкі, якія суправаджаліся полькай і вальсам. З вялікай цікавасцю прысутныя слухалі  цудоўныя народныя мелодыі, якія выканалі Елец Яраслаў на баяне, Ціханава Марына на флейце, Хведарэц Уладзіслаў на балалайцы. Усё мерапрыемства ўпрыгожылаТаццяна Александраўна ўласнай ігрой на баяне.

Меню раздела