Архив новостей :: ГУО "Средняя школа №2 г.Дрогичина" "Средняя школа №2 г. Дрогичина"
  • г. Дрогичин, ул Ленина д. 101, 225612
  • 8 01644 7 12 62
  • Sh-2@drogichinoosit.brest.by

Архив новостей

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Опубликовано: 21 марта 2017 г.

         З 13 па  18 сакавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства “Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.Кожны дзень быў напоўнены  цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі.Арганізатары Тыдня заахвочвалі навучэнцаў нашай школы размаўляць на беларускай мове і часцей карыстацца ёй у паўсядзённым жыцці.У дзень адкрыцця Тыдня і вучні, і настаўнікі атрымалі  магчымасць узбагаціць свій лексічны запас рэдкаўжывальнымі беларускімі словамі,прыняўшы ўдзел у акцыі “Самабытнае беларускае слова”. У рамках Тыдня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі адкрытыя ўрокі : “ Спосабы перадачы чужой мовы” у 9 “Б” класе (настаўнік Міхайлоўская Н.В.), урок-практыкум”Займеннік” упрофільнай групе 10 класа ( настаўнікТ.М. Навумчык).

Цікавасць старшакласнікаў выклікаў творчы  конкурс чытальнікаў

“Жывая класіка”,які арганізаваланастаўніца беларускай мовы Т.М. Навумчык.Вучні 11 класа натхнёна чыталі вершы беларускіх аўтараў,нашых землякоў. Найлепшым чытальнікам сталі Плешка Валерыя з вершам М. Танка “Мухамор” і Міхнюк Іван,які выканаў песню на верш П. Броўкі “Пахне чабор”.Намаганнямі вучняў і настаўніцы беларускай мовы Н.В. Міхайлоўскай  быў падрыхтаваны цікавы  конкурс-падарожжа “Жыві ў вяках,беларускае слова!”,у якім прынялі ўдзел каманды вучняў 9-х класаў. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна і рашуча. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі іпераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.

Безумоўна, беларуская культура, у першую чаргу - гэта родная мова, сакавітая,меладычная і пяшчотная.Зранку ў сераду быў праведзена акцыя  “Любімыя беларускія словы”,падчас якой дзеці, настаўнікі і бацькі пісалі самыя мілагучныя і любімыя беларускія словы.Самымі любімымі словамі і дзяцей,і дарослых сталі такія,як “матуля”,”дзякуй”,”цукерка”,добры дзень”,”мова” і інш.А на перапынках на працягу ўсяго тыдня дзеці з задавальненнем спявалі беларускія песні,глядзелі мультфільмы на беларускай мове.Закончыўся тыдзень конкурсам аратарскага майстэрства “Залатавуст-2017”,які быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Тыдзень, без сумнення, выклікаў моцны душэўны пад’ѐм і радасць ад дачынення да цудоўнай  беларускай культуры праз  творчасць дзяцей і настаўнікаў.Дзякуем ад усяго сэрца ўсім удзельнікам Тыдня!

Меню раздела