20 лістапада 2020 года ў межах інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” ў нашай школе прайшоў Дзень праекта “Беларуская хатка”.Презентавалі беларускую хатку вучні 7 “А” класа Сахашчык Міхаіл і Чурылава Таццяна – пераможцы раеннага этапу фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод” у 2019 годзе. У беларускай хатцы былі прадстаўлены прадметы побыту,якія адлюстроўваюць гаспадарчую і працоўную дзейнасць вяскоўцаў Драгічыншчыны. Таксама гледачы пазнаеміліся з яскравай рознакаляровай выставай ручнікоў і вырабаў народнай творчасці.На выставе былі прадстаўлены старажытныя і сучасныя ручнікі,вышыванкі,вырабленыя ўручную.Наведальнікі выставы з захапленнем разглядалі як упрыгожаныя вышыўкай і карункамі ручнікі,так больш сціплыя,для паўсядзеннага ўжытку. Імправізаваную беларускую хатку і выставу ручнікоў падрыхтавалі настаўнікі Міхайлоўская Н.В. ,Федзюковіч А.І., а таксама вучні 4 “А” і 7 “А” класа.Нікога не аставіла абыякавым і дэгустацыя мясцовых страў,якую падрыхтавалі настаўнікі Навумчык Т.А.,Гусаім А.М. і вучні 7 “Б” класа.Комы,хрусты,клёцкі і ,канечне ж ,дранікі – вось далёка не поўны пералік страў,якія высока ацанілі наведальнікі выставы. Цікавасць вучняў 8 класа выклікала гульня-квэст,якую падрыхтавала настаўніца Співак А.М.У парацэсе гульні ўдзельнікі пазнаёмііліся са старажытнымі назвамі мясцовых страў і прадметаў побыту сялян,паспрабавалі раскрыць значэнне беларускага арнаменту.Дзень праекта завяршыўся выступленнем музычнага калектыву нашай школы.
Мерапрыемства садзейнічала далучэнню вучняў да самабытнасці беларускага народа, да традыцый і культуры Драгічыншчыны, якая славіцца сваімі набыткамі і старажытнымі традыцыямі, багатай і разнастайнай гісторыка-культурнай спадчынай.